Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Памятка бацькам

Памятка бацькам

Штогод пажары наносяць вялікую шкоду людзям і ўсей дзяржаве. Той, хто хоць бы раз бачыў пажар – ведае, што гэта вельмі страшнае бедства. Страшнае таму, што ў агні гінуць не толькі матэрыяльныя каштоўнасці. Нажаль бывае так, што на пажарах абрываецца і чалавечае жыццё.

Нярэдка пажары адбываюцца з-за гульні дзяцей з агнём. Гэта здараецца таму, што многія бацькі, клапоцячыся пра жыццё і здароўе сваіх дзяцей, у той жа час бываюць не асоба ўважлівымі да пытанняў пажарнай бяспекі ў доме і не ажыццяўляюць належнага кантролю над гульнямі дзяцей.

Паважаныя бацькі! Памятаеце, што дзеці, прадастаўленыя самім сабе, гуляючы з запалкамі могуць стаць вінаватымі ў узнікненні пажару.

Захоўвайце запалкі, цыгарэты, самазапальваючыя вадкасці ў месцах, недаступных для малалетніх дзяцей. Прычым хаваць гэта трэба так, каб у дзіцяці не ўзнікла падазрэння аб наяўнасці забароненых рэчаў у доме, інакш цікавасць можа ўзяць верх над забаронамі.

Сачыце за сваімі дзецьмі! Не давзваляйце ім гуляць на гарышчах, падвалах дамоў і іншых небяспечных месцах. Не даручайце ім нагляд за электрычнымі і награвальнымі прыборамі, не пакідайце дзяцей дома адных. Не дазваляйце дзецям разводзіць вогнішча і кідаць у яго вогненебяспечныя прадметы, а дзецям да 6 гадоў самастойна ўключаць у разетку любыя прыборы.

Памятайце! Здароўе вашых дзяцей, а таксама набытая вамі маёмасць у многіх выпадках залежаць менавіта ад вас саміх. Таму паўсядзённа расказвайце дзецям аб тым, як важна выконваць правілы бяспекі і самі не забывайцеся аб іх выкананні.